Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Сколько же он работал, как он вкладывался». У главы Минздрава возникли вопросы к одному из бравурных заявлений Лукашенко на ВНС
  2. Экс-политзаключенный Игорь Лосик показал сообщение, которое ему в личку Instagram прислал судебный исполнитель
  3. Беларусам предложили «удобные» полеты в Европу. Но не спешите радоваться
  4. Власти назвали имена артистов, которые выступят на новогодней дискотеке у Дворца спорта 1 января. В соцсетях удивились: «Кто все эти люди»
  5. Так что же за загадочный объект строят власти на заброшенной базе под Слуцком? В BELPOL дали точный и пугающий ответ
  6. Курс доллара будет расти перед новогодними праздниками? Прогноз для валют
  7. Россия пошла в «когнитивную» атаку. Что происходит на фронте в Украине, где за сутки произошли десятки боестолкновений
  8. Умер Никита Мелкозеров
  9. 83 дня ада. Этот человек за секунду получил рекордную в истории дозу радиации — что было дальше
  10. «Разговор был непростой». Последний гость в проекте Никиты Мелкозерова рассказал, как давал ему интервью
  11. Правительство вводит изменения, которые касаются больничных, пенсий и взносов в ФСЗН
  12. «И как жить?» В TikTok показали расчетный на одном из предприятий со скромными суммами — это вызвало обсуждение
  13. Однажды тысячи беларусов вернулись из эмиграции. Рассказываем, какой они нашли родину после отъезда — и что с ними стало дальше
  14. «Бэчебэшник», об убийстве которого говорил Лукашенко, существует и остался жив — представительница ОПК
Чытаць па-беларуску


/

В ночь на 21 декабря в Варшаве умер журналист и ведущий проекта «жизнь-малина» Никита Мелкозеров. Ему было 37 лет. Случившееся для многих стало шоком и ударом — друзья, знакомые и герои выпусков Никиты Мелкозерова делятся в соцсетях рассказами о нем и болью от потери. Собрали их слова и воспоминания.

Никита Мелкозеров. Фото: instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel
Никита Мелкозеров. Фото: instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel

«Лялёкаць маглі гадзінамі: абмяркоўвалі трывогі, страхі, размовы з псіхатэрапеўтам, пошук сэнсаў»

Среди тех, кто знал Никиту Мелкозерова лично, — бывший главный редактор «Нашай Нівы» Егор Мартинович. Они вместе учились на факультете журналистики БГУ, пишет Егор.

«Каб мне пры нашым знаёмстве сказалі, як закруціцца жыццё і што гэты пацан з дзясяткам татух і тунэлямі ў вушах стане адным з самых папулярных грамадска-палітычных блогераў краіны і што ён будзе рабіць па-беларуску інтэрв'ю на сотні тысяч праглядаў… Ды ні за што ў жыцці не паверыў бы. А яно вось як…»

Ученый-химик Сергей Бесараб отметил: для него Мелкозеров был не просто «беларусским Дудем» или журналистом диаспоры. Никита был другом.

«Я любил этого парня в татуировках. Деятельного, простого, эмпатичного, все схватывающего на лету, с этими пронзительными, смотрящими в самую суть, ясными глазами. Взаимодействие с ним всегда было живым и легким, несмотря на разницу в специализациях и интересах. Такое бывает очень редко, — написал он. — Я не знаю, как принять весь этот сюр. Когда друзья сообщили новость — я просто впал в шоковое состояние, по всему телу прошла судорога мурашек. Не представляю, как это все принять. Что молодой, здоровый, в расцвете физических и интеллектуальных сил парень вдруг… Умер».

Близко общалась с Мелкозеровым бывшая журналистка Onliner Настасья Занько. Она вспоминает: в последний раз созванивалась с другом в пятницу, 19 декабря.

«Мы абмяркоўвалі выхад Бяляцкага і што ты мог бы зрабіць гутарку з ім, але там ужо чарга і перамагла ў хуткасці Роўда. Учора (20 декабря. — Прим. ред.) ты даслаў мне галасавое (і тое пра працу). Я адказала толькі сёння… (21 декабря. — Прим. ред.) Калі, аказалася, цябе ўжо не было…

Апошні раз (пішу і не веру, што пішу „апошні“) мы глыбока і доўга гаварылі летам, на твой дзень народзінаў, 14 жніўня. Гаманілі пра тваю сям’ю. Ты шукаў сваю другую палову доўга, хоць знешне выглядаў лавеласам, але ўнутры заўжды прагнуў быць з той адзінай. Помню, як на пачатку сустрэч з Лінай ты мне асцярожна сказаў, што, відаць, яна тая самая. А ў твой 37-ы дзень народзінаў з гонарам адзначыў: „Наста, цяпер у мяне сям’я — жонка і малы“. Так ты называў свайго сабаку.

Никита Мелкозеров и Лина Цапова, октябрь 2024 года. Скриншот видео instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel
Никита Мелкозеров и Лина Цапова, октябрь 2024 года. Скриншот видео instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel

За працай і тлумам мы сазвоньваліся радзей, але лялёкаць маглі гадзінамі. Абмяркоўвалі трывогі, страхі, размовы з псіхатэрапеўтам, траўмы, пошук сэнсаў. Хоць і былі на адлегласці, але як бы і не. Быццам бы ізноў ходзім з офіса на Дзяржынскага да Нямігі, як раней.

На беларускую мову ты перайшоў раптоўна. Я ніколі не падумала б, што гэта здарыцца. Але адбылося. Ты мяне здзівіў. Помню, як прасіў правіць табе памылкі. І з кожным разам табе ўсё лепей і лепей удавалася. Я ганаруся, што ты змог.

Апошнім часам ты моцна трывожыўся, як і ўсе эмігранты, што не хопіць грошай, што праект стане, што беларуская журналістыка памрэ і пойдзем мы працаваць, хто куды. Хапаўся таму за падпрацоўкі, нягледзячы, што каманда „Маліны“ і наракала. Як ты казаў, называлі цябе зоркай, а зорцы, маўляў, не да твару падпрацоўкі. А ты не асабліва верыў, хоць і прагнуў любові і ўвагі ад гледачоў — такая была твая натура. Рана застаўшыся без бацькі, ты заўжды меў унутры дзірку памерам з Сусвет, запоўніць якую было заўжды складана (дзеці алкаголікаў зразумеюць).

Мы ведалі адно аднаго 19 гадоў, з першага курса ўніверсітэта, вучыліся ў адной групе, працавалі на „Анлайнеры“ шэсць гадоў. І потым стараліся трымаць сувязь. Я пераглядаю нашы сумесныя фота і ўспамінаю прыколы і жартачкі, без якіх не абыходзіўся ні адзін дзень. Бо наш аддзел быў самым вясёлым.

Я яшчэ многа хачу сказаць табе, многа хачу ўспомніць з табой. Злуюся, што цяпер не будзе магчымасці, ніколі. Гэтае „ніколі“ прыціскае мяне і не дае дыхаць… Не магу паверыць, што больш ніхто не пазвоніць мне, ніхто не напіша: „Занчышча! Як ты? Пагаманіць хацеў“».

Настасья Занько и Никита Мелкозеров. Фото: страница Настасьи Занько в Facebiik
Настасья Занько и Никита Мелкозеров. Фото: страница Настасьи Занько в Facebооk

С Никитой Мелкозеровым дружил священник, ведущий YouTube-канала «Batushka ответит», представитель фонда BYSOL Александр Кухта. Они познакомились еще в 2019 году — все началось с ролика для «Онлайнера», вспоминает Кухта.

«Потом в 2020-м мы пару раз встречались на кофе. Мне было страшно-страшно, а он меня поддерживал. Так мы подружились, — делится он. — Потом была „жизнь-малина“ — одно из самых важных для меня интервью в новой военной реальности. И как говорил Никита, для него это видео тоже было важным. И еще несколько встреч на кофе. Каждый раз мы изучали мою обувь и смеялись, что по марке моих кедов можно определять стадию моего взросления. <…> А сегодня мой друг, Никита Мелкозеров, умер. Ему было 37. Никита, я надеюсь, что в раю, в который ты попадешь, будет YouTube, где ты сможешь и дальше делать то, что ты любишь и что у тебя лучше всего получается».

Во время работы на Onliner с Мелкозеровым познакомилась и журналистка Татьяна Ошуркевич. Тогда между ними было мало общего, делится она. Но позже сошлись ближе.

«Когда мы уходили из „Онлайнера“ (в одно время), сидели на редакционной кухне — двое в слезах из-за ожидаемой эмиграции. Я запомню его таким: чутким и очень ранимым. Я сказала, как горжусь им — Никита удивил меня: к тому времени он твердо знал, что правильно и нужно делать. Без оправданий. Мы наконец сошлись во мнении на политику и журналистику, и я очень радовалась всему, что с ним происходит, — написала она. — Никита рассказывал истории, после которых можно было начать верить в эту странную сложную жизнь. Спасибо ему за его работу и за него самого».

«Только что мы записывали новогоднюю программу для „Белсата“, Мелкозеров подкалывал, лопал мандарины, а я обещала проставиться за лучший пиар в этом году. Тонкий, чуткий, спортивный, щедрый на хорошие слова и классные проекты», — поделилась главная редакторка проекта Plan B Ольга Лойко.

Никита Мелкозеров. Фото: "Наша Ніва"
Никита Мелкозеров. Фото: «Наша Ніва»

«Ёсць такія журналісты, якім падсвядома давяраеш»

Почти двадцать лет дружил с Никитой Мелкозеровым журналист Александр Чернухо. По его словам, они познакомились в курилке журфака. Журналист вспоминает про их похождения во времена студенчества и совместной работы в Onliner, а потом и в эмиграции.

«Мікіту не пусцілі ва Украіну і ён першым рэйсам прыляцеў у Кракаў. Жартаваў, што ў нашага ката не латок, а спелеалячэбніца, а кот ноччу лізаў яму лысіну. Мы хадзілі па Кракаве, трындзелі пра ўсё, нібыта зноў ідзём па Барысаве пасля перамогі БАТЭ. Толькі ўжо без піва. Толькі ўжо ў іншай краіне.

А вось тут мы ў Варшаве. Перадаём прывітанне для нашага любімага фатографа з самым пяшчотным прозвішчам на свеце.

А вось гэтае фота, а вось гэтае фота… Заўсёды казаў яму: „Мікітка, ты самы прыгожы“. А ён адказваў: „Я прррррынцэса“.

Цяпер ёсць толькі архіў. З успамінаў, дыялогаў, жартаў. Ён не публічны. І ніколі ім не будзе. Такое не прадаецца нават за ўсе грошы свету. Гэта архіў памяці пра выдатнага хлопца, светлага чалавека — добрага, шчырага, таленавітага. Майго сябра.

Дзякуй табе за ўсё, легенда!»

О работе с Мелкозеровым рассказал и певец Лявон Вольский.

«Ёсць такія журналісты, якім падсвядома давяраеш, і размова ліецца зіхоткім струменем. Нягледзячы нават на розніцу моваў. „Маліну“ са мною мы з Мікітам запісвалі ў Мінску ў 2020 годзе. Мікіта гаварыў па-расейску, я — па-беларуску. Некалькі гадзін мінулі незаўважна, — вспоминает он. — Наступным разам мы размаўлялі ў Варшаве. У гэтым годзе, напачатку восені. Цяпер ужо — на адной мове. І — каюся! — я забыўся падзякаваць Мікіту за ягоны пераход на беларускую. А гэта ж быў цуд! Мікіта быў расейскамоўны і, што дзіўна для нашае зямлі, добра гаварыў па-расейску. Але, калі перайшоў на беларускую, усё заззяла новымі фарбамі і адценнямі. І гэта быў неацэнны прыклад для іншых журналістаў і блогераў».

«Неймаверная страта, агромністы боль, жаль, спачуванне блізкім. Як жа так, Мікіта, як жа так? Мы шмат гаварылі пра смерць, але я „прымярала“ яе толькі на сябе. Апошні раз мы бачыліся менш за месяц таму. І я нарцысічна распавядала пра сваё здароўе. А ён на пытанне „А ты як?“ адказаў: „Ай ну, па-рознаму. Нічога. Як усе“. Не як усе. Ніхто так не ўмеў паказваць людскія жывыя душы. Зорка, якая згарэла, асвятляючы змрок», — поделилась в Facebook певица и телеведущая Катерина Водоносова.

Среди героев «жизнь-малина» был правозащитник «Вясны» Леонид Судаленко. Вот как он вспомнил последнюю встречу с журналистом:

«Апошняе, што ён паспеў сказаць мне, — зрабіў камплімент маёй сівой барадзе. Бачна, што чалавек хацеў жыць. Ён планаваў, але не паспеў запісаць гутарку з Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім. Раней на яго пытанне „Жыццё — маліна?“ я адказаў: „Не, хутчэй выпрабаванне!“ І ў кожнага яно сваё…»

Никита Мелкозеров. Фото: youtube.com/@malina_by
Никита Мелкозеров. Фото: youtube.com/@malina_by

«Мікіту называюць блогерам, і мне хочацца гэтаму запярэчыць. Мне найперш хочацца назваць яго высокапрафесійным журналістам. Мне хочацца пакрэсліць ягоную ўнутраную глыбіню, якая, магчыма, не ўсім была заўважная, — написал он. — <…> Разоў пяць за гэтыя гады ён тэлефанаваў, каб я падзяліўся нейкімі думкамі, момантамі, развагамі пра ягоных будучых герояў, з якімі я быў даўно знаёмы. <…> Калі я сам стаў героем „Маліны“, ён даволі нечакана цытаваў нейкія мае пасты, артыкулы 5−10-гадовай даўніны, якія я і сам ужо не памятаў. Ён рыхтаваўся вельмі карпатліва і ўдумліва.

І яшчэ. У ім заўсёды адчувалася павага да калег, якія былі да яго. Да старэйшых. Як чалавек, які ўжо ў дарослым узросце далучыўся да гісторыі, да беларушчыны, — ён паглынаў яе сквапна, нагбом, адкрываў для сябе новае са здзіўленнем падлетка», — написал журналист Виталий Цыганков.

Бизнесмен Александр Кнырович стал героем последнего видео, которое опубликовал на канале «жизнь-малина» Никита Мелкозеров. Оно вышло 20 декабря.

«„Ну, давай глядзець далей“, — напісаў мне Мікіта ў суботу, у 18.09, за некалькі гадзін да смерці… — рассказал Кнырович. — Мы хваляваліся за прагляды „маліны“ са мной, усё ж такі занадта шмат мяне ў эфіры. Не сакрэт я, не загадка, не адкрыццё. На той момант яны перавалілі за запаветныя намі 30 тысяч, і мы ўсміхнуліся адзін аднаму. <…> Я спытаў — ці будзе ён рабіць „маліны“ з вызваленымі? Ён адказаў, што прыкладае ўсе намаганні, але не факт, што дадуць яму такую магчымасць… Але ёсць у яго ўжо новыя цікавыя героі, беларусы і беларускі. <…> Пасля інтэрв'ю снежня 2021-га мы часам перасякаліся на агульных мерапрыемствах, на мітынгу лютага 22-га каля амбасады, былі на „ты“. Ён звяртаўся рэгулярна, калі трэба было знайсці чыесьці кантакты, а яшчэ — калі адчуваў сваю некампетэнтнасць і трэба было дадаць пытанняў у частцы эканомікі яго героям, так ці інакш з ёю звязаным. <…> Ён стварыў жанр „даўгога інтэрв'ю“ для Беларусі. Так, былі і ёсць іншыя добрыя інтэрв'юеры. Ёсць, але — не такія… „жыццё-маліна“ — апора, адна з нясучых канструкцый беларускага YouTube. І „блогер года“ — канечне, ён. Цяпер ужо назаўсёды».

Twój okres próbny Premium dobiegł końca